БЕЛ Ł РУС

Даляр на таргах з запасам пераадолеў адзнаку ў 17 900 рублёў

18.11.2015 / 12:52

Nashaniva.com

На таргах у Мінску 18 лістапада даляр ЗША падаражэў на 19 рублёў, пераскочыўшы за сімвалічную адзнаку ў 17 900, і дабраўся да 17 915 беларускіх.

Такім чынам сёння зноў амерыканская валюта абнавіла рэкорд (даражэе чацверты дзень запар).

У дзень прэзідэнцкіх выбараў афіцыйны курс даляра раўняўся 17 202 беларускім рублям (рост за гэты час склаў +713 беларускіх, або каля 4,15%).

Еўра сёння вырас на 22 рублі да 19 084.

Расійскі рубель вырас на 2,57 да 276,20.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула