БЕЛ Ł РУС

Тэрарыстка-смяротніца ўзарвала сябе падчас спецаперацыі ў Сэн-Дэні

18.11.2015 / 10:38

У выніку антытэрарыстычнай аперацыі ў парыжскім прыгарадзе Сен-Дэні падарвалася тэрарыстка-смяротніца. Пра гэта паведамляе Reuters. Жанчына прывяла ў дзеянне замацаваную на поясе выбухоўку.

Reuters.com

Акрамя гэтага паліцэйскія знішчылі прынамсі яшчэ аднаго меркаванага тэрарыста, тры чалавекі былі затрыманыя. Гэты рэйд быў нацэлены на затрыманне Абдэльхаміда Абауда, меркаванага арганізатара тэрактаў у Парыжы 13 лістапада.

Як паведамляе Europe 1 у сваім Twitter, антытэрарыстычная аперацыя блізкая да завяршэння.

Спецаперацыя пачалася ў сераду, 18 лістапада, каля 04:30 (06:30 па Мінску) у адным з дамоў на цэнтральнай плошчы. Атрад спецназа блакаваў пяцярых узброеных людзей, пачалася стральба. У выніку чатыры чалавекі атрымалі раненні, сярод іх трое паліцэйскіх.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула