БЕЛ Ł РУС

Алянд сабраў тэрміновую нараду ў Елісейскім палацы

18.11.2015 / 11:49

Прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд сабраў тэрміновую нараду ў Елісейскім палацы. Кіраўнік дзяржавы разам з прэм'ерам і міністрам унутраных спраў сочаць за аперацыяй, якая разгарнулася ў паўночным прыгарадзе Парыжа — Сен-Дэні.

AP

Мэтай аперацыі з'яўляецца 28-гадовы Абдэльхамід Абауд — меркаваны арганізатар тэрактаў 13 лістапада ў Парыжы. Затрыманыя пяць чалавек.

Калі здагадкі следства на конт дзейнасці Абаауда верныя, то атрымліваецца, што адзін з найбольш адшукваных тэрарыстаў, які праходзіў падрыхтоўку ў Сірыі, хаваўся усяго за 800 метраў ад «Стад дэ Франс». Гэта галоўны парыжскі стадыён, дзе ў мінулую пятніцу прагрымелі тры выбухі, якія сталі толькі пачаткам трагедыі, што забрала жыцці 129 чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула