БЕЛ Ł РУС

Назарбаеў жартам заявіў, што яму няма дастойнай замены ў Казахстане

18.11.2015 / 12:27

Nashaniva.com

tengrinews.kz

Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў сказаў, што пакуль не знайшоў чалавека, які змог бы з часам змяніць яго на пасадзе кіраўніка дзяржавы. Пра гэта ён заявіў на пашыраным пасяджэнні ўрада ў Астане, піша «Казахстанская правда».

«Калі пачнеш шукаць замену, вакол усё патаптана, — жартам сказаў ён. - Нікога няма, адзін я. У вас іншых няма, таму трымайцеся за мяне», — адзначыў Назарбаеў. «Наступны горш будзе яшчэ», - дадаў ён

Цікава, што пазней гэта навіна была знята з сайта выдання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула