БЕЛ Ł РУС

Расія забараніла імпарт украінскіх прадуктаў

18.11.2015 / 15:09

tass.ru

Расія забараніла ўвоз у краіну харчовых тавараў з Украіны. Пра гэта паведаміў міністр эканамічнага развіцця РФ Аляксей Улюкаеў. Забарона ўступіць у сілу з 1 студзеня 2016 года.

«Раз Украіна далучылася да санкцый супраць Расійскай Федэрацыі — эканамічных, фінансавых, мы прынялі рашэнне аб увядзенні … ахоўных мер у выглядзе харчовага эмбарга. Проста гэта рашэнне мае адтэрмінаваны характар. Яно таксама адтэрмінавана да 1 студзеня», — сказаў ён.

16 верасня 2015 прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў указ пра ўвядзенне ў дзеянне спісу санкцый супраць 388 фізічных і 105 юрыдычных асоб, раней зацверджанага Радай нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны.

Эканамічныя санкцыі закранулі 29 расійскіх банкаў, больш за 20 расійскіх авіякампаній, некалькі прадпрыемстваў вайскова-прамысловага комплексу, найбуйнейшых расійскіх вытворцаў антывірусных праграм.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула