БЕЛ Ł РУС

Складскія запасы ў кастрычніку зноў сталі расці

18.11.2015 / 15:15

Паводле даных афіцыйнай статыстыкі, за студзень—кастрычнік 2015 года доля складскіх запасаў на прадпрыемствах склала 71,7% да сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці. 

Дынаміка змянення гэтага паказчыка сёлета насіла рознаскіраваны характар. Так, у першыя месяцы ўзровень складскіх запасаў на прадпрыемствах пастаянна павялічваўся — па выніках студзеня—красавіка дасягнуў 84,6% да сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці. Затым, з мая па верасень, назіралася ўстойлівая дынаміка зніжэння: у студзені—верасні доля складскіх запасаў на прадпрыемствах знізілася да 70,8%. 

У кастрычніку гэты паказчык ізноў пачаў расці. На 1 лістапада найбольшы ўзровень складскіх запасаў склаўся на прадпрыемствах Мінска (110,1% да сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці), Мінскай вобласці (93,9%), Магілёўскай (86%), Брэсцкай (81,1%), Гродзенскай (73,5%). 

Найменшы ўзровень складскіх запасаў традыцыйна зафіксаваны ў Віцебскай (38,3%) і Гомельскай (38,1%) абласцях, дзе размяшчаюцца нафтаперапрацоўчыя заводы. 

У разрэзе органаў дзяржкіравання найбольшы ўзровень складскіх запасаў сфарміраваўся на прадпрыемствах канцэрна «Беллегпрам», дзе ўзровень складскіх запасаў на 1 лістапада ў 3,2 разу перавышаў сярэднямесячны аб'ём вытворчасці. У арганізацыях Мінпрама запасы ў 1,8 разу перавышалі месячны аб'ём вытворчасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула