БЕЛ Ł РУС

У Капыльскім раёне сутыкнуліся тры легкавыя аўтамабілі і грузавік

19.11.2015 / 10:13

У Капыльскім раёне сутыкнуліся тры легкавых аўтамабіля і грузавік, паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Беларусі.

Паведамленне аб дарожна-транспартным здарэнні паблізу вёскі Васілеўшчына паступіла выратавальнікам 18 лістапада каля 8 гадзін раніцы. Сутыкнуліся «Пежо-406», «Рэно Эспейс», «КІА Церата» і МАЗ з паўпрычэпам. Да месца аварыі былі накіраваны супрацоўнікі МНС і дзве брыгады хуткай медыцынскай дапамогі.

У легкавых аўтамабілях знаходзіліся работнікі аднаго з прадпрыемстваў Капыльскага раёна. Дзяўчыне, якая знаходзілася за рулём «Пежо», спатрэбілася дапамога ратавальнікаў, каб выбрацца з машыны. Работнікі МНС дэблакавал пацярпелую з выкарыстаннем спецыяльнага інструмента. Усе ўдзельнікі ДТЗ з траўмамі рознай ступені цяжкасці былі шпіталізаваны. Абставіны здарэння высвятляюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула