БЕЛ Ł РУС

Абама назваў адстаўку Асада ўмовай перамогі над ІД

19.11.2015 / 11:10

Nashaniva.com

Тэрарысты «Ісламскай дзяржавы» (ІД) не могуць быць знішчаныя канчаткова, пакуль ва ўладзе ў Сірыі знаходзіцца Башар Асад. З такой заявай выступіў прэзідэнт ЗША Барак Абама, яго словы перадае Reuters.

Абама адзначыў, што тэрор у Сірыі не будзе пераможаны, пакуль сітуацыя ў краіне не атрымае палітычнага ўрэгулявання, а яно немагчыма, пакуль Асад узначальвае краіну.

18 лістапада сірыйскі прэзідэнт у інтэрв'ю італьянскім СМІ заявіў, што гатовы разгледзець магчымасць сваёй адстаўкі праз два гады пасля перамогі над тэрарыстамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула