БЕЛ Ł РУС

Пентагон дазволіў жанчынам служыць ва ўсіх родах войскаў

4.12.2015 / 7:42

Міністр абароны ЗША Эштан Картэр распарадзіўся адкрыць для жанчын усе пасады ў амерыканскай арміі, у тым ліку ў баявых падраздзяленнях на перадавой. «Ніякіх выключэнняў не будзе», - заявіў ён у чацвер, 3 снежня, на прэс-канферэнцыі ў Пентагоне. Па словах Картэра, рэформа будзе ажыццёўлена на працягу 30 дзён.

Прызнаўшы наяўнасць фізічных адрозненняў паміж мужчынам і жанчынай, Картэр сказаў, што многія жанчыны могуць адпавядаць строгім фізічным нормам, роўна як ёсць і мужчыны, якія не могуць ім адпавядаць.

У 2013 годзе адміністрацыя прэзідэнта ЗША Барака Абамы выступіла з ініцыятывай у 2016 годзе дазволіць жанчынам праходзіць вайсковую службу на любых пасадах, у тым ліку ў пяхоце, артылерыі, бранятанкавых войсках і спецназе. У той жа час Абама падаў Пентагону магчымасць уводзіць выключэнні — у тым выпадку, калі будзе даказаная іх апраўданасць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула