У Мядзельскім раёне гарэў склад са збожжам
Паведамленне ратавальнікам наступіла 3 снежня ў 23:27ад вартаўніка сельскагаспадарчага прадпрыемства ў вёсцы Восава, паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Калі да месца выкліку прыбылі падраздзяленні МНС, агнём былі ахоплены 370 кв. метраў даху.
У цагляную пабудову з драўляным дахам было часова ўбудавана дапаможнае памяшканне з асобным уваходам з вуліцы. Менавіта тут і пачаўся пажар. Загрузка двух адсекаў, дзе захоўвалася збожжавыя, склала амаль 80 тон. У адным знаходзіліся трыцікале і зернебабовыя, у другім — 28 тон ячменю.
Агнём знішчаны дах на плошчы 370 кв. метраў, пашкоджана 39 тон збожжа і зернебабовых, работнікі МНС выратавалі ад агню ячмень у другім адсеку склада (28 тон). Пажар лакалізаваны ў 00:17, ліквідаваны ў 02:23.
Як мяркуецца, прычынай стаў пакінуты без нагляду абагравальнік.