БЕЛ Ł РУС

Вы былі найлепшым з паслоў Ватыкана: Лукашэнка падзякаваў Гуджэроці

4.12.2015 / 12:57

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў апостальскаму нунцыю ў Беларусі Клаўдзіа Гуджэроці за шчырую пазіцыю ў адносінах да краіны.

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час сустрэчы з Клаўдыа Гуджэроці, якая адбылася з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў Беларусі.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: «Афіцыйна і публічна хачу падзякаваць вам за тую місію, якую вы ажыццяўлялі ў Беларусі. Абсалютна шчыра, без усялякай дыпламатыі кажу, што, напэўна, вы — найлепшы з паслоў Ватыкана». Разам з тым Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што ўсе паслы Ватыкана працавалі добра.

«Ваша місія была сумленнай, адкрытай, прынцыповай, часам нават не дыпламатычнай, а агульначалавечай. Вы да некаторых пытаннях узаемаадносін Беларусі не толькі з Ватыканам, але і з іншымі дзяржавамі падыходзілі, зыходзячы з інтарэсаў Беларусі, нашага народа. І вось за гэта перш за ўсё я вам удзячны», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула