БЕЛ Ł РУС

Вулкан Этна выкінуў фантан лавы на кіламетровую вышыню ФОТА

4.12.2015 / 21:31

Цэнтральны кратэр італьянскага вулкана Этна выкінуў 3 снежня фантан лавы — яго вышыня дасягала аднаго кіламетра. Паток попелу, выкінуты разам з лавай, падняўся на тры кіламетры над вулканам.

Вывяржэнне Этны было кароткачасовым, але адным з наймацнейшых за апошнія два дзясяткі гадоў.

Падчас вывяржэння можна было назіраць з'яву, якую называюць «бруднай навальніцай» — у воблаку попелу ўтварыліся маланкі.

Фота: Marco Restivo

Тут і ніжэй фота: Barcroft

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула