БЕЛ Ł РУС

«Ісламская дзяржава» запусціла радыёстанцыю ў Афганістане

17.12.2015 / 16:18

Баевікі «Ісламскай дзяржавы» пачалі радыёвяшчанне ў правінцыі Нангархар на ўсходзе Афганістана.

Па словах дэпутатаў мясцовага савета, радыёстанцыя вяшчае ў FM-дыяпазоне і яе чуваць на ўсёй тэрыторыі правінцыі.

Радыкальныя ісламісты выступаюць у эфіры з антыўрадавымі заявамі і заклікаюць моладзь уступаць у іх шэрагі.

«Ісламская дзяржава» хутка набірае сілу ва ўсходнім Афганістане, захопліваючы раёны, якія раней знаходзіліся пад кантролем талібаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула