БЕЛ Ł РУС

Юрый Шаўчук заспяваў для расійскіх дальнабойшчыкаў-пратэстоўцаў ВІДЭА

17.12.2015 / 22:19

Лідар гурту ДДТ Юрый Шаўчук праспяваў ў падмаскоўных Хімках для кіроўцаў вялікагрузных аўтамабіляў, якія ў цяперашні час страйкуюць супраць уводу сістэмы збірання платы за праезд па федэральных трасах.

Музыкант выказаў салідарнасць з пазіцыяй пратэстоўцаў, падарыў ім свае дыскі і праспяваў некалькі песень.

«У фэйсбуку хтосьці ўжо пусціў чутку, што я супраць пратэсту дальнабойшчыкаў, ведайце, што гэта не так, гэта правакацыя. Я за дальнабойшчыкаў… На апошнім канцэрце я абвясціў, што адну з песень прысвячаю вам, і зала слухала яе стоячы. Многія вас падтрымліваюць, ведаюць пра вас», — сказаў ён дальнабойнікам падчас сустрэчы.

Дзясяткі фур застаюцца на подступах да Масквы, працягваючы стацыянарны пратэст супраць сістэмы «Платон»: з 15 лістапада за праезд па федэральных трасах з 12-тонных грузавікоў пачалі брацца зборы ў памеры 1,53 расійскіх рубля за 1 км, з сакавіка 2016 года стаўка павышаецца да 3,06 рубля, а з 2018 — 3,73 рублёў за 1 км.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула