БЕЛ Ł РУС

Мірон размаўляе зь міліцыяй сьцягамі

4.04.2008 / 9:45

Nashaniva.com

Позна вечарам 3 красавіка на Маскоўскім праспэкце ў Віцебску зноў залунаў бел‑чырвона‑белы сьцяг.


Позна вечарам 3 красавіка на Маскоўскім праспэкце ў Віцебску зноў залунаў бел‑чырвона‑белы сьцяг. Ён зьявіўся на коміне кацельні побач з будынкам сярэдняй школы №11. Як заўжды, да сьцяга была прымацаваная цыдулка. На гэты раз няўлоўны Мірон пакінуў у ёй сваю параду супрацоўнікам міліцыі:

«Марафон падыходзіць да канца. Мясцовыя Пінкертоны, працуйце ў штатным рэжыме, бо заваліце паказчыкі са злачыннасьцю. Аб наступнай акцыі паведамлю дадаткова. Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон».

Паводле: Яна Ільіна, «Народныя навіны Віцебска»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула