БЕЛ Ł РУС

Насту Палажанку не пусьцілі за мяжу

4.04.2008 / 13:37

Nashaniva.com

Непаўналетняй дзяўчыне сказалі, што супраць яе нібыта заведзеная крымінальная справа.


Наста Палажанка

Актывістку незарэгістраванай арганізацыі «Малады Фронт» Насту Палажанку беларускія памежнікі сёньня ўначы высадзілі з цягніка Менск‑Варшава на беларуска‑польскай мяжы

Непаўналетняй дзяўчыне сказалі, што супраць яе нібыта заведзеная крымінальная справа. А на ўсе яе просьбы патлумачыць, калі распачалі справу і за што, памежнікі адказвалі, што яны гэтага ня ведаюць, але дакладна ведаюць, што справа знаходзіцца ў пракуратуры.

Летась Насту Палажанку судзілі ў Крымінальнай справе разам з 4 маладафронтаўцамі за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Яе сяброў пакаралі штрафамі, а Насту папярэдзілі.

Любоў Лунёва, Радыё Свабода

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула