Зацверджаны спіс кандыдатаў на пасаду прэзідэнта ФІФА
Міжнародная федэрацыя футбольных асацыяцый зацвердзіла фінальны спіс з пяці кандыдатаў, якія будуць прэтэндаваць на пасаду прэзідэнта ФІФА.
У канчатковы спіс кандыдатаў увайшлі шэйх Бахрэйна Салман Ібрагім, прынц Іарданіі Алі Хусэйн, Жэром Шампань з Францыі, Джані Інфанціна з Італіі і Токіо Сэксвале з Паўднёвай Афрыкі.
Выбары кіраўніка міжнароднай федэрацыі футбола адбудуцца 26 лютага. Яны пройдуць з дапамогай тайнага галасавання.
Для перамогі ў першым туры неабходна набраць дзве траціны галасоў, у другім — 50% плюс адзін голас.
Былы кіраўнік ФІФА, 79-гадовы Зэп Блатэр быў адхілены ад пасады восенню 2015 года на фоне буйнога карупцыйнага скандалу.