У Паўднёвай Карэі члены секты Муна масава пабраліся шлюбам
20.02.2016 / 12:9
Каля 3 тысяч пар з усяго свету ўзялі ўдзел у цырымоніі масавага заключэння шлюбу паводле абраду карэйскай Царквы аб'яднання, вядомай таксама як секта Муна.
Многія маладыя, як паведамляецца, пазнаёміліся толькі некалькі дзён таму і былі падабраныя адно аднаму кіраўніцтвам царквы.
Масавыя вяселлі з'яўляюцца характэрнай рысай для гэтай царквы і праводзяцца ў перыяд з 1960-х гадоў.
Царква аб'яднання, або мунізм, была заснаваная Сан Мэн Мунам у 1954 годзе. Мун памёр у 2012 годзе ва ўзросце 92 гадоў.
Царква забароненая ў некаторых краінах, паколькі лічыцца таталітарнай сектай.
Reuters