Меркель у Бруселі не дачакалася вячэры і пабегла па бульбу фры ФОТАФАКТ
20.02.2016 / 17:5
Канцлера Германіі Ангелу Меркель застукалі за вулічным перакусам перад вячэрай у рамках саміту лідараў Еўрасаюза ў Бруселі, паведамляе ITV.
«Галодная канцлер Германіі ўзяла справу ў свае рукі пасля таго, як сустрэча на сняданку перарасла ў сустрэчу на ланчы, якая перарасла ў сустрэчу на вячэры», — гаворыцца ў паведамленні.
Як відаць, Меркель вырашыла не чакаць вячэры, запланаванай на 20:00 па мясцовым часе, і паласавацца бульбай фры.