БЕЛ Ł РУС

Сайт «Белавія» рухнуў ад колькасці ахвотных купіць білет за 20 еўра, кампанія падоўжыла промаакцыю яшчэ на суткі

5.03.2016 / 9:0

СГ

Авіякампанія «Белавія» падоўжыла промаакцыю. Яна будзе прадаваць квіткі на ўсе рэйсы па цане 20 еўра не толькі, 5 сакавіка, але і 6 сакавіка. Пра гэта «Белавія» напісала на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Ноччу 5 сакавіка сайт «Белавія» не адкрываўся, ён паваліўся з-за вялікай колькасці наведнікаў. Па час акцыі паспелі прадаць толькі 2500 квіткоў са 114 тысяч выстаўленых на продаж.

«Белавія» прынесла свае прабачэнні і падоўжыла час акцыі.

«Не памыляецца той, хто нічога нічога не робіць. Мы вінаватыя, таму выпраўляемся і падаўжаем акцыю на адзін дзень. Купіць квіткі па проматарыфе можна будзе яшчэ і 6 сакавіка», — гаворыцца ў паведамленні кампаніі.

Проматарыф устаноўлены ў памеры 20 еўра за квіток туды-назад плюс таксы і зборы. Праўда, пры вяртанні авіябілета тарыф, паліўны і кампенсацыйны зборы не вяртаюцца, а змены часу і даты вылету забароненыя. 

На старонцы ў ФБ кампанія таксама адказвае на пытанні карыстальнікаў адносна акцыі.

Гэта першая такая промаакцыя ў гісторыі «Белавія». Яна прымеркаваная да 20-годдзя кампаніі.

{POLL#487}

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула