БЕЛ Ł РУС

Праваабаронцы: адзін з верхаводаў ІД Абу Умар аш-Шышані паранены, а не забіты

10.03.2016 / 7:39

У Сірыйскім цэнтры маніторынгу выканання правоў чалавека сцвярджаюць, што баявік па мянушцы Умар-Чачэнец быў толькі паранены, але не забіты падчас спецаперацыі ЗША.

Паводле звестак праваабаронцаў, Шышані, імаверна, цяжка паранены і хаваецца.

3 сакавіка Пентагон паведаміў, што правёў аперацыю па ліквідацыі Абу Умара аш-Шышані (Умар-Чачэнец) на паўночным усходзе Сірыі. «Адзін з верхаводаў ІД Тархан Таймуразавіч Бацірашвілі па мянушцы Абу Умар аш-Шышані, імаверна, быў знішчаны ў выніку авіяўдару», — гаварылася ў заяве ведамства.

Канчаткова гібель баевіка ў Пентагоне пацвердзіць не змаглі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула