Чэмпіён па го прайграў другую гульню камп'ютару Google
Адзін з найлепшых гульцоў па го Лі Седоль прайграў другую з пяці гульняў камп'ютарнай праграме AlphaGo. Матч праходзіць у Паўднёвай Карэі. Першая гульня адбылася 9 сакавіка.
Стваральнік гульні — злева, Лі Седоль — справа, AFP
Праграма AlphaGo распрацавана кампаніяй Google Deepmind. У кастрычніку 2015 года яна абыграла еўрапейскага чэмпіёна па го Фань Хуэя ў пяці партыях з пяці. Матч не паказвалі публіцы.
Карэец Лі Седоль лічыцца адным з найлепшых гульцоў у го ў сучаснасці. За сваю кар'еру ён выйграў больш за 800 турніраў.
***
Го — настольная гульня, прыдуманая больш за дзве з паловай тысяч гадоў таму. У адрозненне ад шахмат яна больш заснавана на інтуіцыі, таму доўгі час камп'ютары з ёю не спраўляліся. Яшчэ ў 2014 годзе стваральнік адной з самых моцных праграм для гульні ў го казаў, што на перамогу штучнага інтэлекту над прафесіяналам спатрэбіцца 10 гадоў.