У Браслаўскім раёне ў ДТЗ пацярпелі жанчына й лось
У Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці на аўтадарозе Лагойск — Зэмбін — Глыбокае — мяжа Латвіі, каля вёскі Урбаны, увечары 21 красавіка адбылося ДТЗ.
Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе УУС Віцебскага аблвыканкама, у выніку сутыкнення з жывёлай пацярпела пасажырка, 55-гадовая жанчына, жонка вадзіцеля іншамаркі.
Яна атрымала закрытую чэрапна-мазгавую траўму і страсенне галаўнога мозгу. Раніцай 22 красавіка пацярпелая звярнулася па медыцынскую дапамогу ў Браслаўскую цэнтральную раённую бальніцу. Цяпер жанчына праходзіць лячэнне ў хірургічным аддзяленні райбальніцы.