БЕЛ Ł РУС

Глеба ўсё ж дыскваліфікавалі

23.04.2008 / 15:1

Ул. інф.

Паўабаронцу лёнданскага «Арсэналу» і беларускай зборнай дыскваліфікавалі на тры матчы чэмпіянату Англіі за грубую гульню.


Фота arsenal.com

Паўабаронцу лёнданскага «Арсэналу» Аляксандра Глеба дыскваліфікавалі на тры матчы чэмпіянату Англіі за грубую гульню, паведамляе Спорт-Экспресс.

Падчас матчу з «Рэдынгам», што прайшоў у мінулую суботу на «Эмірэйтс Стэдыюм» у Лёндане, беларус ударыў у твар капітана каманды гасьцей Грэма Мэрці.

Галоўны арбітр матчу інцыдэнту ня бачыў, але пазьней сказаў, прагледзеўшы эпізод, што абавязкова б паказаў Глебу чырвоную картку.

Аляксандар Глеб ня зможа дапамагчы «кананірам» у сустрэчах з «Дэрбі Каўнці», «Эвэртонам» і «Сандэрлендам».

«Арсэнал» за тры туры да фінішу займае трэцяе месца, маючы на рахунку 74 балы. Лідзіруе «Манчэстар Юнайтэд» — 81 бал, у «Чэлсі» — 78. Але МЮ і «Чэлсі» ў наступны суботу гуляюць між сабой.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула