Трамп стаў дзедам восьмы раз
Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта ЗША Дональд Трамп чарговы раз стаў дзядулем, перадае Associated Press. Дачка мільярдэра, Іванка Трамп, якая знаходзіцца ў шлюбе з Джарэамд Кушнерам, нарадзіла трэцяе дзіця.
Яна абвясціла аб нараджэнні сына, якога назвалі Тэадор Джэймс, у сваім мікраблогу ў Twitter. Паводле яе слоў, яны з мужам «неверагодна шчаслівыя».
Дональд Трамп, які часта згадваў пра цяжарнасць сваёй дачкі падчас перадвыбарнай кампаніі, пакуль не зрабіў ніякіх публічных заяў аб нараджэнні свайго восьмага ўнука.
Іванка Трамп — прадпрымальнік, фотамадэль і пісьменнік, адна з трох дзяцей ад шлюбу будаўнічага магната Дональда Трампа з чэхаславацкай спартсменкай і фотамадэллю Іванай Зельнічкавай-Трамп.
Усяго ў патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты ЗША пяцёра дзяцей, у цяперашні час 69-гадовы палітык жанаты з 45-гадовай славенскай фотамадэллю Мелані Кнаўс-Трамп.