БЕЛ Ł РУС

Стой! Куды? Стаяць! Пілоты flydubai паспрачаліся за некалькі секундаў да катастрофы

28.03.2016 / 7:54

Nashaniva.com

kommersant.ru

Расшыфроўка самапісцаў Boeing, які разбіўся ў аэрапорце Растова-на-Доне, паказала, што ў пілота і яго памочніка былі розныя погляды на тое, што рабіць з самалётам. Да ўзаемаразумення яны прыйшлі, калі было ўжо позна.

Як паведамляе газета Коммерсант са спасылкай на блізкую да расследавання крыніцу, расшыфроўка параметрычнага і маўленчага самапісцаў прывяла да таго, што асноўнай версіяй крушэння самалёта flydubai у растоўскім аэрапорце цяпер лічыцца памылка экіпажа. Тлумачыцца гэта тым, што пілот і яго памочнік здзяйснялі розныя дзеянні ў апошнія секунды палёту, усчаўшы спрэчку паміж сабой.

Самапісец паказаў, што пілот лайнера сапраўды за 6 кіламетраў да ўзлётна-пасадачнай паласы вырашыў не садзіцца, а сысці на другое кола. Ён адключыў аўтапілот і ўзяў кіраванне на сябе. Аднак па невядомай прычыне ён не ўлічыў той факт, што пры пераходзе з рэжыму пасадкі ў рэжым набору вышыні Boeing 737-800 пры ручным кіраванні не плыўна сыходзіць наверх (як было б пры працы аўтапілота), а набірае вышыню ў рэжыме знішчальніка.

Калі самалёт выйшаў за крытычны вугал, яго хуткасць пачала падаць. У гэты момант і адбыўся канфлікт. Камандзір лайнера працягваў цягнуць штурвал на сябе, а другі пілот пачаў адштурхоўваць свой штурвал з крыкам «Стой. Куды? Стаяць».

У выніку бартавы камп'ютар пачаў атрымліваць розныя імпульсы ад двух штурвалаў, і кіраванне самалётам было разарвана.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула