БЕЛ Ł РУС

Рыгор Кастусёў заявіў на БТ, што без Дня Волі не было б прэзідэнта Беларусі

28.03.2016 / 9:2

Фота: narodny.org

Намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў упершыню паўдзельнічаў у праграме «Клуб рэдактараў» на тэлеканале «Беларусь-1». Гаворка ішла пра нядаўнія тэракты ў Брусэлі, пра праблему бежанцаў (Партыя БНФ нядаўна прымала спецыяльную заяву), пра замежную нараду апазіцыянераў і пра Дзень Волі (угодкі абвяшчэння 25 сакавіка 1918 года ў Мінску дзяржаўнай незалежнасці БНР).

Кастусёў падкрэсліў: «Для мяне было б вельмі важна, калі б і вы [Генадзь Давыдзька, вядучы праграмы] і Аляксандр Лукашэнка зразумелі, што без 25 сакавіка не было б і прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. Калі б ён гэта таксама зразумеў цалкам, у нас было б і прымірэнне».

Намеснік старшыні Партыі БНФ пагадзіўся з рэдактарам газеты «СБ. Беларусь сегодня» Паўлам Якубовічам, што БНР — гэта адзін з этапаў пабудовы будучай беларускай дзяржавы, а 25 сакавіка мусіць стаць днём кансалідацыі беларускага грамадства. І калі Якубовіч лічыць, што «гэтае свята трэба паважаць», Рыгор Кастусёў выступае за тое, каб яно стала дзяржаўным (як і дзень абвяшчэння 1 студзеня 1919 года ў Смаленску савецкай Беларусі).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула