Даляр на таргах упаў да 20 119, у некаторых абменніках даляр купляюць па 19 950
На таргах у Мінску 28 сакавіка курс даляра ЗША знізіўся на 113 рублі да 20 119 беларускіх.
Еўра знізіўся на 85 рублёў да 22 494.
Расійскі рубель умацаваўся на 1,71 да 296,95.
Шэраг банкаў ужо купляе даляр менш чым па 20 000 рублёў.