БЕЛ Ł РУС

Беларускі музыка Уладзімір Гаркуша загінуў у ДТЗ у Расіі

28.03.2016 / 11:34

Даслаў чытач Андрэй Гузееў

Ахвярамі п'янага жыхара Свярдлоўска, які мчаў па трасе Перм—Екацярынбург, сталі вечарам 26 сакавіка музыкі сусветна вядомага аркестра MusicAeterna пад кіраўніцтвам Тэадора Курэнціса з Пермскага тэатра оперы і балета.

Кіроўца Volkswagen Jetta, 32-гадовы валтарніст-беларус Уладзімір Гаркуша загінуў.

У 22.34 на 307 кіламетры аўтадарогі ў іншамарку музыкаў лоб у лоб урэзаўся Peugeot 308, пішуць мясцовыя СМІ.

Яго ўладальнік (ён раней быў пазбаўлены правоў) рухаўся са значным перавышэннем дазволенай хуткасці — да 150 км у гадзіну і выехаў на сустрэчную паласу. Пры гэтым сам вінаваты ў аварыі пасля сутыкнення выжыў.

Уладзімір Гаркуша да пераезду ў Перм граў на духавых у Прэзідэнцкім аркестры Рэспублікі Беларусь, а да гэтага скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі. MusicAeterna — адзін з найлепшых аркестраў Расіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула