БЕЛ Ł РУС

У выніку выбуху газу ў Парыжы пацярпела 17 чалавек

1.04.2016 / 21:18

Nashaniva.com

Пры выбуху газу ў жылым доме ў Парыжы пацярпела 17 чалавек. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры пажарнай службы.

Сярод пацярпелых — 11 пажарных, астатнія — жыхары дома, паведамляе РІАН.

Пра выбух у будынку паведамілі сёння ў сацсетках відавочцы НЗ. У Twitter з'явіліся фатаграфіі з месца падзей, дзе відаць дым. Як пазней адзначылі ў паліцыі, выбух быў справакаваны пажарам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула