БЕЛ Ł РУС

Віцэ-прэм'ер Качанава: Чакаем Дашу нараджаць у Беларусі

5.04.2016 / 15:35

Віцэ-прэм'ер урада Наталля Качанава лічыць, што трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава цалкам можа прыехаць нараджаць у Беларусь.

Аб цяжарнасці біятланісткі стала вядома ў аўторак, 5 красавіка. Шчаслівую навіну журналістам паведаміў легендарны нарвежскі біятланіст Оле-Эйнар Б'ёрндален, які і стане бацькам дзіцяці.

«Вядома, мы чакаем нашу Дашу ў роднай Беларусі», - заявіла віцэ-прэм'ер Sputnik ў аўторак.

Пры гэтым яна адзначыла, што рада навіне пра цяжарнасць Дар'і, падкрэсліўшы, што мацярынства гэта заўсёды шчасце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула