БЕЛ Ł РУС

Хрыстос уваскрос!

27.04.2008 / 12:48

Nashaniva.com

Праваслаўныя хрысьціяне сьвяткуюць Вялікі дзень — Уваскрасеньне Хрыстова. «Хрыстос уваскрос зь мёртвых, Сьмерцю сьмерць зваяваў, І тым, што ў магілах, Жыцьцё дараваў!» — гэты пасхальны гімн сьпяваюць у цэрквах на Велікодных набажэнствах. Традыцыйна ў гэты дзень людзі вітаюцца адзін з адным, кажучы: Хрыстос уваскрос! І адказваюць на тое: Сапраўды ўваскрос!


Пісанкі

Праваслаўныя хрысьціяне сьвяткуюць Вялікі дзень Уваскрасеньня Хрыстовага.

Традыцыйна ў гэты дзень людзі вітаюцца адзін з адным, кажучы: Хрыстос уваскрос! І адказваюць на тое: Сапраўды ўваскрос!

«Хрыстос уваскрос зь мёртвых, Сьмерцю сьмерць зваяваў, І тым, што ў магілах, Жыцьцё дараваў!» — гэты пасхальны гімн сьпяваюць у цэрквах на Велікодных набажэнствах.

Вялікдзень — найбольшае сьвята для праваслаўных, дзень, калі разам зьбіраюцца сем'і, а таксама дзень, перад якім людзі даглядаюць і пасьля якога, на Радунічныя дні, наведваюць родавыя магілы.

Традыцыя «хрыстасавацца» — вітацца словамі «Хрыстос уваскрос!» — выйшла з закліку, якім апостал Павал падбадзёрваў хрысьцiянаў гораду Карынфу.

Карані іншых традыцыяў — яек-крашанак, пірага-паскі, супольнага сьвяточнага абеду — хаваюцца ў легендах.

Сьветлых сьвятаў Вам!

Фота: westki.info

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула