БЕЛ Ł РУС

У палоне ва ўкраінцаў застаюцца больш за сто расійскіх баевікоў

19.04.2016 / 9:10

Nashaniva.com

Каля сотні грамадзян Расіі знаходзяцца ў зняволенні ва Украіне, больш за 130 грамадзянам Расіі выстаўленыя абвінавачванні ў сувязі з удзелам у баявых дзеяннях на Данбасе.

Такую заяву зрабіў упаўнаважаны МЗС РФ па правах чалавека Канстанцін Далгоў.

«Як правіла, украінская ўлада абвінавачвае нашых грамадзян у стварэнні пагрозы тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны», — адзначыў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула