БЕЛ Ł РУС

Сябра сям'і скраў грошы, якія адкладалі на вяселле

19.04.2016 / 9:55

Маладыя людзі доўгі час збіралі грошы на ўласнае вяселле, а сябра прыехаў у госці і скраў ўсе іх зберажэнні. Аднак супрацоўнікі Першамайскага РУУС знайшлі яго. Хлопец з'явіўся ў раённым упраўленні з пакаяннем ды вярнуў скрадзенае.

26-гадовы грузчык з Брэсцкай вобласці прыехаў у сталіцу пагасціць у сябра і яго дзяўчыны. Пакуль тыя былі на працы, хлопец пачаў аглядаць кватэру. Адчыніўшы шафу, малады чалавек убачыў канверт, які ляжаў у цэлафанавым пакеце. Адкрыўшы яго, ён убачыў даляры ЗША (3 200). Знаходку паклаў у сваю куртку.

Вярнуўшыся з працы, гаспадары вырашылі пералічыць грошы, але канверта ў патаемным месцы не выявілі. Пакуль маладая пара шукала грошы, зламыснік вырашыў выйсці на вуліцу пакурыць і схаваць грошы. Канверт ён усунуў у бакавую кішэню аўтамабільных дзвярэй, а на наступны дзень і зусім пакінуў сталіцу. Хлопец і дзяўчына звярнуліся па дапамогу ў міліцыю.

У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку Першамайскага РУУС г. Мінска было ўстаноўлена месцазнаходжанне маладога чалавека. З ім міліцыянты звязаліся па тэлефоне і папрасілі прыехаць у Мінск для разбору, на што малады чалавек сказаў, што грошай ніякіх не браў і нікуды не паедзе. Аднак на наступны дзень ён з'явіўся ў РУУС з пакаяннем і вярнуў усе скрадзеныя грошы.

Першамайскім (г. Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па ч.3 арт.205 ( «Крадзеж») Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Праводзіцца расследаванне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула