БЕЛ Ł РУС

Уладзімір Беражкоў знайшоў сабе новае месца працы па рэкамендацыі шэфа КДБ

2.05.2016 / 15:50

Прессбол

Былы генеральны менеджар хакейнага «Дынама», экс-галоўны рэдактар «Прессбола» Уладзімір Беражкоў, што некалькі месяцаў правёў у СІЗА КДБ, на ўмовах дамовы падраду ўладкаваўся на працу ў Беларускую федэрацыю біятлона. Прапанову аб працаўладкаванні ён атрымаў ад кіраўніка БФБ (і шэфа КДБ) Валерыя Вакульчыка.

«Пакуль не маецца на ўвазе нейкая канкрэтная пасада. Хутчэй, я назваў бы гэта напрамкам работы. Старшыня федэрацыі абазначыў шэраг задач, у тым ліку стратэгічных, перспектыўных, актуальных. У ліку, напрыклад, самых бліжэйшых — адзін сур'ёзны стартап. Гэта стварэнне у Беларусі унікальнага медыцынскага цэнтра па рэабілітацыі спартсменаў. Гэты працэс я як менеджэр цяпер і курырую», - пракаментаваў новы этап сваёй кар'еры Уладзімір Беражкоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула