БЕЛ Ł РУС

Побач з мяжой Латвіі выявілі расійскую падлодку

2.05.2016 / 20:37

На мінулым тыдні знішчальнікі НАТА, якія нясуць дзяжурства ў паветранай прасторы краін Балтыі, пяць разоў суправаджалі ваенныя самалёты Расіі, што праляталі ў міжнароднай паветранай прасторы над Балтыйскім морам.

У сваю чаргу, у суботу, 30 красавіка, на адлегласці 8 марскіх міль ад тэрытарыяльных вод Латвіі была выяўленая расійская падводная лодка «Палтус» (праект 877, па кадыфікацыі НАТА — Kilo), паведамляе LETA.

26 красавіка дыслакаваныя ў Шаўляі знішчальнікі былі паднятыя для апазнання расійскага самалёта, які ўзляцеў у Калінінградскай вобласці. Адзначаецца, што знішчальнік СУ-27 ляцеў без прадстаўлення палётнага плана, з выключаным транспондарам і не падтрымліваў сувязі з цэнтрамі кіравання палётамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула