БЕЛ Ł РУС

Рух транспарту абмяжуюць у цэнтры Мінска ўвечары 3 мая

2.05.2016 / 22:18

Nashaniva.com

Рух усіх відаў транспарту абмяжуюць у цэнтры Мінска ўвечары 3 мая, паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Абмежаванне будзе ўведзена з-за трэніроўкі зводнай роты ганаровай варты на плошчы Перамогі. Рух закрыюць з 19.00 да 21.00 па прасп. Незалежнасці на ўчастку ад вул. Янкі Купалы да вул. Казлова.

ДАІ Мінска рэкамендуе кіроўцам загадзя планаваць маршрут руху з улікам гэтай інфармацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула