БЕЛ Ł РУС

Азаранка выйшла ў трэці раўнд турніру ў Мадрыдзе

2.05.2016 / 22:19

WTA tennis

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў трэці круг (1/8 фіналу) турніру ў Мадрыдзе з прызавым фондам 5.300.951 еўра.

У першым раўндзе «пасеяная» пад чацвёртым нумарам пятая ракетка свету абыграла Лору Робсан з Вялікабрытаніі (426) — 6:4, 6:2, а ў другім была мацнейшай за францужанку Алізэ Карнэ (48) — 6:3, 6:2.

Наступная саперніца Азаранкі вызначыцца ў матчы паміж Анай Іванавіч (Сербія, 17) і Луізай Чырыко (ЗША, 130).

У мінулым сезоне беларуская спартсменка выбыла ў 1/8 фіналу, прайграўшы першай ракетцы Серэне Уільямс (ЗША). Найвышэйшым дасягненнем Азаранкі ў Мадрыдзе з'яўляецца выхад у фінал у 2011 годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула