БЕЛ Ł РУС

Другакласнік і яго маці загінулі пры пажары ў Стаўбцоўскім раёне

17.05.2016 / 9:38

Хлопчык 2007 года нараджэння і яго маці 1972 года нараджэння загінулі пры пажары ў вёсцы Цясновая 1 Стаўбцоўскага раёна, паведаміла прэс-сакратар Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Крысціна Зайцава.

«Паведамленне аб пажары ў прыватным драўляным доме паступіла ў МНС 17 мая ў 1.19. Калі ратавальнікі прыбылі на месца здарэння, частка даху будынка абрынулася, дом гарэў адкрытым полымем. Пры разборцы канструкцый на ложку ў пакоі было знойдзена цела хлопчыка, на падлозе — цела жанчыны», — сказала Крысціна Зайцава.

Яна ўдакладніла, што пражывае ў доме грамадзянскі муж жанчыны падчас трагедыі знаходзіўся на працы.

Адна з версій прычыны пажару - неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула