БЕЛ Ł РУС

У Мінску пачаўся гучны працэс па справе суддзяў Эканамічнага суда

17.05.2016 / 10:25

Слуханне па справе абвінавачаных у хабарніцтве суддзяў Эканамічнага суда горада Мінска пачалося ў Вярхоўным судзе Беларусі.

Юрыя Грушэцкага абвінавачваюць у махлярстве, даванні і атрыманні хабару, махлярстве і саўдзеле ў злачынстве. Алена Мельнікава абвінавачваецца ў атрыманні хабару.

На працэсе яны прысутнічаюць і ўтрымліваюцца пад вартай.

Яшчэ чатыры фігуранты па крымінальнай справе займаюць месцы ў зале.

Расследаванне справы вёў Камітэт дзяржаўнай бяспекі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула