Ярмошынай уручаны ганаровы знак ЦВК Расіі «За заслугі ў арганізацыі выбараў»
Старшыні Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзіі Ярмошынай уручаны ганаровы знак ЦВК Расіі «За заслугі ў арганізацыі выбараў». Узнагароду ўручыў 17 мая ў Мінску расійскі пасол Аляксандр Сурыкаў.
«Я ўпаўнаважаны ад Цэнтрвыбаркама Расіі ўручыць вам ганаровы знак за заслугі ў арганізацыі выбараў», — сказаў ён.
Уручыўшы ўзнагароду і кветкі, Сурыкаў дадаў: «Служыце сумленна Беларусі». «Служу Саюзнай дзяржаве», — адказала Ярмошына, якая ўзначальвае ЦВК Беларусі са снежня 1996 года.