Амаль «Еўрабачанне»: у Германіі прайшоў турнір пеўчых берасцянак ФОТАФАКТ
У панядзелак, 16 мая, у нямецкім Гарцы адбыўся чарговы турнір пеўчых берасцянак (Finkenmanöver). Гэтая рэгіянальная традыцыя сыходзіць каранямі ў XV ст. і ўключана ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
На фота — адзін з членаў журы ў Бенекенштайне (Саксонія-Анхальт) услухоўваецца ў спевы ўдзельніка ў накрытай клетцы.