БЕЛ Ł РУС

Канцэрт Vinsent’а 22 мая не адбудзецца

17.05.2016 / 12:59

Канцэрт планавалася правесці ў межах акцыі «Жывы Тузін», якую ладзіць інтэрнэт-партал Tuzin.fm 22 мая ў клубе «ILI». Па незалежных ад арганізатараў прычынах, мерапрыемства адмяняецца.

Увага тым, хто ўжо набыў квіткі на мерапрыемства!

Пры набыцці квітка на bezkassira.by і аплаце анлайн, грошы будуць вернутыя на картку пакупніка да канца тыдня

Пры набыцці квітка праз інтэрнэт-банкінг, інфа-кіёскі, а таксама ў бары клуба «ILI» і ў іншых кропках продажу, грошы вяртаюцца наяўнымі непасрэдна на бары клуба «ILI» (пр.Незалежнасці, 131/1) штодня з 14.00 да 23.00 цягам гэтага тыдня.

Пры ўзнікненні пытанняў — тэлефануйце на нумар +375 (29) 687-20-93. 

Арганізатары канцэрта перапрашаюць за нязручнасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула