БЕЛ Ł РУС

Найбуйнейшы ў свеце круізны лайнер прычаліў у Саўтгемптане ФОТАФАКТ

17.05.2016 / 14:58

У Вялікабрытанію прыбыў найбуйнейшы ў свеце акіянскі круізны лайнер «Хармоні оф зэ Сіз» (Harmony of the Seas).

361-метровае судна, разлічанае на 5 497 пасажыраў, прычаліла ў порце Саўтгемптана. Заказчык лайнера — амерыканская кампанія Royal Caribbean International.

На лайнеры, будаўніцтва якога працягвалася два з паловай гады і каштавала 783 млн фунтаў (1 млрд 132 млн даляраў), знаходзяцца 20 рэстаранаў і 23 басейны.

Вышыня гэтага 16-палубнага судна складае 70 метраў. Мораходныя выпрабаванні яно прайшло ў сакавіку, выйшаўшы ў моры з французскага порта Сен-Назэр.

22 мая «Хармоні оф зэ Сіз» адправіцца ў чатырохдзённы круіз у Ратэрдам.

26 мая судна зноў скіруецца ў кароткатэрміновы круіз у Шэрбур, а 29 мая ў Барселону, якая стане асноўнай базай лайнера.

AFP

AFP

AFP

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула