БЕЛ Ł РУС

У чылійскім заапарку забілі львоў, каб уратаваць самагубцу

22.05.2016 / 17:16

Супрацоўнікі заапарка ў сталіцы Чылі Сант'яга забілі двух львоў, каб выратаваць мужчыну ў вальеры, які, як мяркуецца, меў намер здзейсніць самагубства. Пра гэта паведамляе The Associated Press са спасылкай на работнікаў заапарка.

Інцыдэнт адбыўся днём, калі ў заапарку знаходзілася вялікая колькасць наведнікаў. Паведамляецца, што 20-гадовы малады чалавек уварваўся ў вальер, зняў з сябе адзежу і падышоў да львоў, якія кінуліся на яго.

Як паведаміла дырэктар заапарка Аляхандра Монтальба, у заапарку не знайшлося хуткадзейных усыпляльных апаратаў, таму супрацоўнікі былі вымушаныя забіць льва і львіцу. Яна сказала, што была шакаваная тым, што здарылася.

У адзежы маладога чалавека знойдзеная перадсмяротная запіска, ён шпіталізаваны ў цяжкім стане. Па словах відавочцаў, ён рабіў заявы рэлігійнага характару.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула