БЕЛ Ł РУС

Стала вядома дата парламенцкіх выбараў у Беларусі

6.06.2016 / 13:36

Даты правядзення парламенцкіх выбараў прызначаныя ў Беларусі. Інфармацыя пра гэта размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Там адзначаецца, што ў адпаведнасці з указам прэзідэнта ад 6 чэрвеня № 190 выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначаныя на 11 верасня 2016 года.

Згодна з указам ад 6 чэрвеня №191 выбары ў Савет Рэспублікі адбудуцца з 18 чэрвеня па 18 верасня 2016 года.

Адзначаецца, што абавязкі па арганізацыі выбараў і кантролю за выкананнем заканадаўства ўскладзены на ЦВК.

Савету Міністраў прадпісана забяспечыць фінансаванне расходаў на падрыхтоўку і правядзенне кампаніі з рэспубліканскага бюджэту.

Указы ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула