БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнтам Ісландыі стаў гісторык Гудні Ёхансан

27.06.2016 / 18:44

Nashaniva.com

Ісландыя выбрала новага прэзідэнта — ім стаў гісторык Гудні Ёхансан, паведамляюць інфармагенцтвы.

AFP

Гудні Ёхансану 48 гадоў, ён выкладае ў адным з універсітэтаў Ісландыі, мае ступень доктара філасофіі.

Афіцыйнае ўступленне на пасаду намечана на 1 жніўня. Гудні Ёхансан зменіць на пасадзе прэзідэнта Алавура Рагнара Грымсана, які займае гэту пасаду з 1996 года (на цяперашніх выбарах ён вырашыў не вылучаць сваю кандыдатуру).

Паводле даных, агучаных пасля падліку ўсіх бюлетэняў, Ёхансан атрымаў 39,1% галасоў выбаршчыкаў. Найбліжэйшы супернік Ёхансана — Хала Томасдоцір — набрала 27,9% галасоў.

Выбары ў прэзідэнты ў Ісландыі праходзяць у адзін тур. Пераможцам становіцца той, хто набраў большасць галасоў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула