БЕЛ Ł РУС

МЗС Германіі параіла турыстам браць у Беларусь дастатковую колькасць наяўных з прычыны дэнамінацыі

30.06.2016 / 10:7

Турыстам, якія адпраўляюцца найбліжэйшым часам у Беларусь, МЗС Германіі рэкамендавала «для надзейнасці» браць «дастатковую колькасць наяўных грошай у першы час пасля дэнамінацыі», паведамляе нямецкае агенцтва ДПА.

У рэкамендацыі адзначаецца, што ў Беларусі 1 ліпеня адбудзецца дэнамінацыя, і, да прыкладу, 50.000 старых рублёў будуць адпавядаць пяці новым, а таксама заўважаецца, што ў абарачэнне ўводзяцца манеты і да канца года будуць хадзіць паралельна старыя і новыя грошы.

Раней неаднаразова паведамлялася, што напярэдадні і ў першыя дні пасля дэнамінацыі будуць цяжкасці з плацяжамі банкаўскімі карткамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула