БЕЛ Ł РУС

Пенсіянера забіў, мужчыну цяжка параніў, аўто скраў. Вінаваты ў здарэнні ў Мазыры злоўлены і затрыманы

30.06.2016 / 10:23

Nashaniva.com

Надзвычайнае здарэнне ў мікрараёне «Усходні» Мазыра адбылося днём, 29 чэрвеня, каля 13.40. Мужчына зарэзаў аднаго чалавека і цяжка параніў другога. Падрабязнасці паведамляе выданне «Полесье своими глазами».

Як мяркуецца, падчас сваркі адзін з удзельнікаў канфлікту нанёс іншаму некалькі удараў нажом і ўцёк з месца здарэння. Параненага даставілі ў бальніцу ў цяжкім стане.

Наступнай ахвярай зламысніка быў 60-гадовы мазырчук, які знаходзіўся ў гаражы па вуліцы Чэхава. Ад нажавых ран, атрыманых у выніку нападу, пенсіянер памёр.

Затым падазраваны скраў чужы аўтамабіль і некаторы час спрабаваў збегчы ад міліцыі. Пазней мужчына быў затрыманы.

Заведзена крымінальная справа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула