БЕЛ Ł РУС

ДАІ: Штрафаваць Лукашэнку за парушэнне ПДР не будзем, бо ён недатыкальны

30.06.2016 / 10:38

БЮ

Чытач «Нашай Нівы» звярнуўся ў ДАІ з просьбай даць прававую ацэнку неаднаразовым парушэнням правілаў дарожнага руху, дапушчаным Аляксандрам Лукашэнкам.

Па МКАД-2 ён катаўся непрышпіленым, а нядаўна перадаў кіраванне трактарам «Беларус» непаўнагадовай асобе — сыну Мікалаю.

Што адказала ДАІ?

Паводле адказу ад 17 чэрвеня 2016 года, адміністратыўны працэс пачынацца не будзе, бо ў адпаведнасці з Канстытуцыяй прэзідэнт валодае недатыкальнасцю. Адказ падпісаны выканаўцам абавязкаў начальніка ДАІ Мінска Сяргеем Рудэнкам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула